Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог на "Гульнях Дружбы" ў Казані
У заключны дзень спаборніцтваў нашы плыўцы заваявалі два медалі. На дыстанцыі 100 м у мужчын перамогу атрымаў Ілья Шымановіч, а ў жаночым фінале на дыстанцыі 50 м батэрфляем трэці рэзультат паказала Настасся Куляшова.