Мінскі малочны завод мае намер пашырыць сваю прысутнасць на рынку Афрыкі
"Мы адгружаем сваю прадукцыю ў Егіпет, была пастаўка і ў Маўрытанію,
чакаем паўторнай заяўкі. Прапрацоўваем таксама выхад на рынак Зімбабвэ і
Новай Гвінеі. Мы абмяняліся ўсёй інфармацыяй, якая цікавіць
патэнцыяльных пакупнікоў, і прадаставілі ўзоры для ацэнкі", - расказвае
намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Лілія
Шамардзінава.