74 факеланосцы, у тым ліку кіраўніцтва НАК, прынялі ўдзел у эстафеце агню Гульняў "Дзеці Азіі"
У заключным этапе эстафеты прынялі ўдзел 74 факеланосцы, сярод якіх
прадстаўнікі НАК Беларусі - яго кіраўнік Віктар Лукашэнка і генеральны
сакратар Ксенія Санковіч. Разам з імі ў акцыі ўдзельнічалі прэзідэнт АКР
Станіслаў Пазнякоў, прэзідэнт Міжнароднага камітэта "Дзеці Азіі"
Уладзімір Максімаў, а таксама вядомыя спартсмены.