Фасад Слонімскага РАУС адрамантуюць
Аддзел унутраных спраў Слонімскага райвыканкама як заказчык размясціў на электроннай гандлёвай пляцоўцы тэндар на закупку рамонту фасадаў некалькіх буданкаў, што належаць установе: РАУС, МРЭА, ДАІ і гаражоў. Арыенціровачна работы агулам абыдуцца ў 27 тысяч рублёў.
Так, на рамонт фасада ДАІ папярэдне будзе затрачана 11 тысяч рублёў, на рамонт фасадаў РАУС, МРЭА і гаражоў — 16 тысяч рублёў.
Працы будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту.
Нагадаем, што новы будынак слонімскай міліцыі быў узведзены ў 2011 годзе.