Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэньне ягонага здароўя ў турме
Для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага 9 красавіка стала тысячным днём у турме ў Беларусі. Ягоная жонка Натальля Пінчук у інтэрвію Associated Press распавяла пра асьцярогі з нагоды здароўя мужа.