Як развіваўся Добруш, яго папяровая фабрыка ў перадваенны час
У лістападзе 1936 года ў Мінску адбыўся XII Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў дэпутатаў. Дэлегаты падвялі вынікі абмеркавання ў Беларусі праекта новай Канстытуцыі СССР, якая павінна была быць прынята на VIII Надзвычайным Усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве, а таксама абралі сваіх прадстаўнікоў.