«Улада і народ амаль ня чуюць і не разумеюць адно аднаго...»
Сёлета Дзень Волі ў Беларусі ня надта падобны да сьвята. Дзясяткі апазыцыйных актывістаў адмыслова да гэтай даты былі кінутыя ў турмы. Улада перапалохана грамадзкай актыўнасьцю і робіць усё магчымае, каб 25 сакавіка людзі ня выйшлі на вуліцы і плошчы.