Мы в Telegram
Добавить новость
World News

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Cherchez la femme. Из-под Твери

Cherchez la femme. Из-под Твери

1991-шы вачыма ўдзельніка.

У канцы жніўня 91-га, празь некалькі дзён пасьля абвяшчэньня Незалежнасьці, дэпутаты Апазыцыі БНФ атрымалі факс з Парыжу — даслаў яго кіраўнік "Хаўрусу" (беларускай суполкі ў Францыі) Лявон Шыманец. То былі копіі артыкулаў, надрукаваных у найбуйнейшых францускіх газэтах.

Беларусь ня мае выразных нацыянальных асаблівасьцяў. Беларуская нацыя ня мае гісторыі...савецкая ўлада прыдумала гэтую штучную Беларусь..

"Беларусь з 20 мільёнамі насельніцтва (так у тэксьце — С.Н.) была таксама захопленая вялікай хваляй незалежніцкіх памкненьняў. Аднак, у адрозьненьне ад Украіны, Беларусь ня мае выразных нацыянальных асаблівасьцяў. Беларуская нацыя ня мае гісторыі. Беларуская мова была сфармаваная ў 20-я гады савецкімі ўладамі на падставе мясцовых гаворак. І, у выніку іроніі гістарычнага лёсу, калі савецкая ўлада прыдумала гэтую штучную Беларусь, каб аслабіць сапраўдныя нацыі, зраўняўшы іх у становішчы зь іншымі — штучнымі, яна ўрэшце здолела пераканаць беларусаў, што яны існуюць як нацыя. У 1991 годзе Беларусь хоча быць незалежнаю і нават выстаўляе да сваіх суседзяў тэрытарыяльныя прэтэнзіі, вакол якіх узьнікаюць спрэчкі і нават можа загаварыць зброя…"

Гэтыя словы былі надрукаваныя 28 жніўня ў газэце "Le Figaro" і належалі Элен Карэр Д'Анкос.

А за дзень да гэтага, 27 жніўня, на першай старонцы ня менш знакамітая і ўплывовая "Le Monde" зьмясьціла наступнае:

"Прызнаючы, што для Францыі настаў час падправіць свой гадзіньнік, спадар Ралян Дзюма (тагачасны міністар замежных спраў Францыі — С.Н.) быў вымушаны ў нядзелю ўвечары прызнаць пэрспэктыву хуткай незалежнасьці балтыйскіх краінаў. Аднак ён дадаў, што патрабаваньні іншых савецкіх рэспублік, якія абвясьцілі ці пацьвердзілі іхнюю волю да незалежнасьці пасьля няўдалага путчу, выглядаюць праблематычнымі. Але ж як, напрыклад, можна заўтра адмовіць у незалежнасьці Ўкраіне, калі гэтая рэспубліка з волі Сталіна і празь недагляд Захаду ўжо мае месца сярод Аб’яднаных Нацыяў? Тое ж самае, дарэчы, і зь Беларусьсю, нацыянальныя асаблівасьці якой больш чым сумнеўныя".

Мы перадалі факсы рэдактару "Свабоды" Ігару Гермянчуку, і на старонках газэты зьявіўся камэнтар, дзе адзначалася, што "французы ставяць свой "гадзіньнік" на Гарбачова й Ельцына. І яшчэ, магчыма, на лідэраў балтыйскіх дзяржаваў. А на Беларусі яны не разгледзелі "нацыянальных асаблівасьцяў". Тлумачэньне наіўнае. Францыя шукае сабе геапалітычных партнэраў і, паставіўшы на Гарбачова й Ельцына, будзе цяпер ва ўгоду ім абплёўваць і Беларусь, і Украіну гэтаксама, як яшчэ паўгады таму плявала на Летуву" ("Свабода", нумар 12, верасень 1991 г).

У гэтым камэнтары Сяргея Паўлоўскага (псэўданім Сяргея Дубаўца) усё слушна, хіба што трэба зрабіць адно ўдакладненьне: такую пазыцыю займала ў тыя дні ня толькі Францыя, але — усе вядучыя краіны Захаду. Гэта можна было б патлумачыць разгубленасьцю заходніх палітыкаў у першыя дні пасьля абвяшчэньня незалежнасьці (яны такога не чакалі), але і ў наступныя тыдні і нават месяцы стаўленьне практычна не зьмянілася.

Праз гады сталі вядомымі пратаколы гутарак заходніх лідэраў зь Міхаілам Гарбачовым, і яны цалкам разбураюць міт, што нібыта Захад і асабліва ЗША былі зацікаўленыя ў распадзе СССР.

"Я нядаўна чуў заяву Ўкраіны пра тое, што яна хоча ўвесьці ўласную валюту. Наступствы гэтага былі б жахлівыя". (Старшыня Камісіі эўрапейскіх супольнасьцяў Жак Дэлёр, 19 ліпеня 1990 г.)

"Важна пазьбягаць дзеяньняў, якія б стваралі на Захадзе адчуваньне таго, быццам СССР вось-вось разваліцца на канглямэрат асобных рэспублік". (Канцлер Нямеччыны Гельмут Коль, 5 ліпеня 1990 г.)

"У рэспублік Савецкага Саюзу зараз ёсьць унікальны шанец пазьбегчы фазы адасабленьня нацыянальных дзяржаў і адразу ступіць у эпоху канфэдэратыўных формаў дзяржаўнага жыцьця". (Міністар замежных спраў Нямеччыны Ганс Геншэр, 9 верасьня 1991 г.)

"Эўропа імкнецца да аб’яднаньня, а вы шукаеце якія заўгодна нагоды, каб разьяднацца. Гэта парадаксальна і ня можа быць нічым апраўдана". (Той жа Геншэр, 26 кастрычніка 1991 г.).

"Казахстан як такі — гэта нонсэнс. Аддзяленьне — гэта абсурд". (Прэм’ер-міністар Гішпаніі Фэліпэ Гансалес, 29 кастрычніка 1991 г.)

"Мы маем кантакты з рэспублікамі, імкнучыся, каб яны не падрывалі Вашыя (Гарбачова — С.Н.) пазыцыі". (Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, 29 кастрычніка 1991 г.).

"Я разважаю абсалютна халодна: у інтарэсах Францыі, каб на ўсходзе Эўропы існавала цэнтральная сіла… Я з тых, хто жадае мець у Вашай асобе моцнага партнэра — новы Саюз. Інакш што — Расея, Украіна, Беларусь, Грузія, нейкія яшчэ дзяржавы?.. Францыя ня будзе спрыяць цэнтрабежным сілам. І, я думаю, на такіх пазыцыях стаяць усе старыя эўрапейскія краіны з даўняй гісторыяй, у якіх старажытныя традыцыі і глыбокі эўрапейскі досьвед. Я маю на ўвазе Англію, Францыю, Гішпанію, Партугалію…" (Прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран, 30 кастрычніка 1991 г.).

Джордж Буш не жадае развалу Савецкага Саюзу... Нам патрэбны Гарбачоў і моцны інстытут прэзыдэнта СССР

"…Для мяне няма сумненьняў у неабходнасьці захаваньня Саюзу як моцнай дзяржавы. Гэта ў інтарэсах і Гішпаніі, і Эўразьвязу, і ўсяго Захаду. Рэальна Джордж Буш не жадае развалу Савецкага Саюзу. Больш за тое. Ён на Захадзе — найбольш сур’ёзны і пасьлядоўны прыхільнік, разам з Бэйкерам (дзяржсакратар ЗША — С.Н.), захаваньня Савецкага Саюзу, ён усьвядоміў неабходнасьць гэтага. …Дзіўнаватыя школьніцкія разважаньні некаторых маіх калегаў, якія сур’ёзна гавораць пра гэты дрэнны жарт — права нацыяў на самавызначэньне. Нам патрэбны Гарбачоў, і нам патрэбны стабільны, моцны інстытут прэзыдэнта СССР". (Прэм’ер-міністар Гішпаніі Фэліпэ Гансалес, 30 кастрычніка 1991 г.).

Гэтыя рэплікі стануць нам вядомыя толькі праз дваццаць гадоў, але халоднае (калі не сказаць — варожае) стаўленьне да незалежнай Беларусі мы, дэпутаты Вярхоўнага Савету, у тыя дні адчувалі добра.

Мэтазгодна было б адкрыць у Менску філіял беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, якое мае мільёны слухачоў па ўсім сьвеце

Тады ж у "Народнай газеце" я надрукаваў артыкул "Блякада. Ці пераадолеем яе?", дзе закранаў і чарнобыльскую праблему ("…Нас напаткаў яшчэ адзін удар, нанесены экспэртамі МАГАТЭ, якія ў вачах сусьветнага грамадзтва паставілі чарнобыльскую трагедыю на ўзровень падзеі, ня вартай асаблівай увагі"), і тэму СМІ ("Спрыяць прарыву блякады магло б БелТА — адзінае дзяржаўнае агенцтва. Аднак па сёньняшні дзень уся інфармацыя зь Менску фільтруецца праз замежны аддзел ТАСС, і можна ўявіць, у якой інтэрпрэтацыі яна выходзіць з маскоўскіх офісаў на Рэйтэр альбо Асашыэйтэд прэс. Значыць, трэба шукаць прамыя кантакты зь міжнароднымі агенцтвамі. Мэтазгодна было б адкрыць у Менску філіял беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, якое мае мільёны слухачоў па ўсім сьвеце. Нарэшце, у той жа Маскве ёсьць дзясяткі карэспандэнцкіх пунктаў ледзь ня ўсіх уплывовых выданьняў, журналісты якіх вымушаны карыстацца тасаўскай стужкай і (пераканаўся на ўласным вопыце) вельмі ўдзячныя за апэратыўную інфармацыю зь першых рук. Дарэчы, і "Народная газета" — парлямэнцкае выданьне сувэрэннай Беларусі — магло б мець сваіх карэспандэнтаў у буйнейшых дзяржавах сьвету — напачатку ў Парыжы, Нью-Ёрку і суседняй Варшаве".

Артыкул быў надрукаваны 4 кастрычніка, і слова, вынесенае ў назву ("блякада"), потым часта выкарыстоўвалася і ў прэсе, і на сэсіях Вярхоўнага Савету.

А празь некалькі тыдняў, у лістападзе, мне давялося самому памацаць муры той блякады вакол Беларусі. І адчуць, як ставіліся ў тыя дні на Захадзе да новаабвешчанай краіны.

Разам за здымачнай групай фільму, які рабілі Аляксандар Лукашук і Юры Гарулёў, некалькі лістападаўскіх дзён мы правялі ў Парыжы (адразу заўважу, што Вярхоўнаму Савету, увогуле дзяржаўнаму бюджэту тая паездка не каштавала ніводнага франка). Нас найперш цікавіла тэма ядзернай энэргетыкі (у Францыі, як вядома, разьвітая атамная энэргетыка, але і моцны антыядзерны рух), але Лявон Шыманец зрабіў для нас шматтэматычную праграму.

Так, наведалі мы рэдакцыі двух буйнейшых выданьняў, каб распавесьці пра Беларусь, — "Libération" і "Le Figaro".

У "Libération" нам з Аляксандрам Лукашуком наладзілі экскурсію — я ўпершыню патрапіў у рэдакцыю заходняга выданьня, і ўсё было ў навіну. У "Le Figaro" была сустрэча толькі з рэдактарам аднаго аддзелу, затое вельмі важнага — міжнароднага.

Недзе каля гадзіны я распавядаў, што мы, беларусы, абвясьцілі Незалежнасьць, што БНФ дамагаецца беларускага войска і беларускіх грошай, што "саюзнае кіраўніцтва" — ня больш чым фантом і яму засталіся лічаныя месяцы (тут памыліўся — лік ішоў на дні), што Савецкага Саюзу хутка ня будзе — уласна, яго і цяпер няма, таму што былыя рэспублікі пераўтварыліся ў незалежныя дзяржавы.

Мае словы ён успрымаў так, як бы я распавядаў, што днямі ў Менску высадзяцца іншаплянэцяне

Сказаць, што францускі журналіст слухаў мяне зь недаверам, — значна спрасьціць гаму эмоцыяў, якія чыталіся на ягоным твары. Мае словы ён успрымаў так, як бы я распавядаў, што днямі ў Менску высадзяцца іншаплянэцяне, цэлая эскадрылья міжплянэтных караблёў, і тады беларусы ўступяць зь імі ў кантакт, што, натуральна, зьменіць усё жыцьцё беларусаў, і ня толькі іх. Тэарэтычна —  магчыма?  Магчыма.  Але чалавеку, які зьбіраецца плянаваць жыцьцё з улікам кантакту з іншапланяцянамі, месца не ў парлямэнце...

Здаецца, апошнім пытаньнем, якое задалі мне ў "Le Figaro", было —

— А як вы пры ўсім, што вы тут нагаварылі, прадбачыце палітычную будучыню Міхаіла Гарбачова?

— Адстаўка. — адказаў я.

На гэтым размова была скончаная, з намі разьвіталіся, і мы пакінулі будынак адной з найстарэйшых францускіх газэтаў. Натуральна, у наступныя дні ня мела сэнсу шукаць на яе старонках сваё інтэрвію — усё, пра што я казаў, было, пэўна, аднесена да катэгорыі ненавуковай фантастыкі. Празь месяц інфармацыю пра адстаўку Гарбачова "Le Figaro" надрукуе на першай паласе як сэнсацыю.

Пасьля "Le Figaro" мы наведалі фірму, якая займалася вытворчасьцю каштоўных папераў, і вось там нам паказалі тое, што ўжо мне падалося фантастычным — хаця пра гэтую "фантастыку" сам казаў з трыбуны ВС не адзін раз.

У той фірме (хоць, напэўна, яе трэба назваць карпарацыяй), дзе мы апынуліся па пратэкцыі аднаго вельмі саліднага бізнэсоўца (у мінулым — знакамітага лётчыка, які быў адным зь першых, хто пасадзіў самалёт на палубу эсьмінца), нам паказалі рэч незвычайную. Але перад гэтым з нас узялі слова, што мы нідзе ня скажам пра гэта публічна — на працягу бліжэйшых гадоў (здаецца, двух). Просьба тлумачылася абяцаньнем замоўніку трымаць у сакрэце факт замовы. Але ў нас, прадстаўніках сілы, якая, як яны лічылі, абавязкова прыйдзе да ўлады, яны таксама бачылі патэнцыйных замоўнікаў.

Нам далі альбом — кшталту тых, у якіх захоўваюць фатаздымкі.

Толькі замест фатаздымкаў тут былі грошы. Дакладней, будучыя грошы — украінскія грыўні.

Прычым не эскізы, а ўжо аддрукаваныя экзэмпляры.

Мы, дэпутаты БНФ, дамагаліся ўвядзеньня нацыянальнай валюты — але ні Шушкевіч, ні Кебіч увосень 91-га не жадалі пра яе чуць. У суседняй Украіне мара Вячаслава Чарнавіла і іншых лідэраў "Руху" пераўтваралася ў рэальнасьць — і яе, гэтую рэальнасьць, можна было ўзяць у рукі. Зразумела, што ўкраінскія грошы францускай фірме замаўляла  вышэйшае кіраўніцтва Ўкраіны .

Я аддаваў альбом, які мне далі патрымаць некалькі сэкундаў, з адчуваньнем зайздрасьці да ўкраінцаў.

Выглядае, што ў гэтай фірме ўмелі пралічыць будучыню значна больш дакладна, чым у адміністрацыі Мітэрана альбо ў аўтарытэтных выданьнях.

Па вяртаньні ў Менск я распавёў пра грыўні Пазьняку — як і абяцалася, мы нідзе не казалі пра гэта публічна. Але насядалі на Вярхоўны Савет з патрабаваньнем увесьці нацыянальную валюту зь яшчэ большым імпэтам.

Найчасьцей прыгадваюць мадам д'Анкос у сувязі зь яе візытамі ў Маскву, а ў біяграфіі пазначаецца, што адзін з продкаў яе  аднекуль з-пад Цьвяры

Між іншым, Лявон Шыманец тады сказаў нам, што аўтарка артыкула ў "Le Monde" Элен д'Анкос — мадам у Францыі вельмі аўтарытэтная. Яна нават увайшла ў лік "бесьсьмяротных" — так называюць у Францыі чальцоў Акадэміі, яая была заснаваная яшчэ кардыналам Рышэлье.  Урэшце яна стала пажыцьцёвым сакратаром Акадэміі — першай жанчынай на такой пасадзе ў  гісторыі гэтай установы. Але ў інтэрнэце найчасьцей прыгадваюць мадам д'Анкос у сувязі зь яе візытамі ў Маскву, а артыкул пра яе ў францускай Вікіпэдыі ілюструецца  толькі адным фатаздымкам —  побач з Уладзімерам Пуціным. Акрамя трох ордэнаў Ганаровага легіёну, мадам узнагароджаная расейскім ордэнам Гонару.

А ў біяграфіі пазначаецца, што адзін з продкаў мадам д'Анкос графскага паходжаньня, з Расеі, аднекуль з-пад Цьвяры.

…У Парыжы мы пасяліліся ў самым цэнтры, на вуліцы дэ Гравіе, 65, у доме 17-га стагодзьдзя, з вузкай крутой лесьвіцай, па якой, магчыма, які-небудзь Д'Артаньян мог прабірацца да сваёй мадам Банасье... Але для беларусаў той дом каштоўны не літаратурнымі рэмінісцэнцыямі.  Начавалі мы ў той самай кватэры, якая дзесяцігодзьдзямі была цэнтрам беларускага жыцьця ў Францыі. У 1991-м гэта ўжо быў адзін сярэдняга памеру пакой, але раней ён быў падзелены на два маленькія. Калісьці тут жыў старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык, пазьней — сьвятар Леў Гарошка, тут беларусы зьбіраліся на багаслужбу, тут адзначалі 25 сакавіка, гадавіны Слуцкага паўстаньня. Тут друкавалася беларуская газэта "За волю". Тут месьціўся Хаўрус — згуртаваньне беларусаў Францыі, тут перахоўваўся архіў Хаўрусу, ягоная бібліятэка, у якой былі і кнігі, падпісаныя Васілём Быкавым. (Пазьней, у 2006-м, каталіцкая місія, якой належала кватэра, прапануе беларусам яе выкупіць, і Лявон Шыманец зьвернецца да дыпляматаў з амбасады Рэспублікі Беларусь — хай бы кватэра належала амбасадзе, маглі б сяліць камандзіровачных ці здаваць за сымбалічную плату практыкантам зь Беларусі. Прадстаўнік беларускай амбасады, ветлівы, з афіцэрскай выпраўкай, адкажа, што "это место для нас совершенно не представляет интереса").

У адзін зь вечароў Лявон Шыманец запрасіў нас з Аляксандрам Лукашуком у свой дом у гарадку Сартрувіль.

Пазьней я пабываю ў дзясятках гасьцінных беларускіх дамоў на чужыне — у Міхалюкоў і ў айца Надсана ў Лёндане (думаю, што беларускім домам можна назваць і дом прафэсара Джыма Дынглі ў тым жа Лёндане — бо ажаніўся ён зь беларускаю), у Завістовічаў і ў Алесі Кіпель у Вашынгтоне, у Зоры і Вітаўта Кіпеляў пад Нью-Ёркам, у Андрусышыных у самім Нью-Ёрку, у Орса-Рамана і Бартулёў у Нью-Джэрзі, у Карніловіча ў Кліўлэндзе, у Луцкевічаў і ў Нюнькі ў Вільні, у Станкевічаў у Мюнхэне, у Лужынскіх у Сыднэі, у Грушаў у Мэльбурне, у Кандрусікаў у Адэлаідзе і ў дзясятках іншых. Але той дом Шыманцоў у Сартрувілі пад Парыжам быў для мяне першым домам беларускай дыяспары.

Лявон прывёз нас з Аляксандрам Лукашуком да сябе падвечар, нас ужо чакалі ягоная маці спадарыня Эвэліна і жонка.

Гаспадаром дому быў Лявон, але ў сьценах (ці, больш дакладна — на сьценах) адчувалася прысутнасьць іншага, старэйшага гаспадара, ягонага бацькі, які калісьці сваімі рукамі пабудаваў увесь дом — з дапамогай жонкі, дзяцей і сяброў. Палотны Ўладзімера Шыманца былі паўсюль — з выявамі старажытных беларускіх храмаў, зь беларускімі пэйзажамі, партрэтамі беларусаў. Можна было б сказаць, што маляваньне было хобі для Шыманца-старэйшага — калі б ён не дасягнуў у ім, як на мой погляд, майстэрства. Ці было гэта для яго спосабам вярнуцца — думкамі — на Радзіму?

Уладзімер Шыманец  ніколі не разьвітваўся зь Беларусьсю

На радзіму, калі мець на ўвазе геаграфічнае паняцьце, Уладзімер Шыманец пасьля вымушанага ад'езду ў 44-м так і не вярнуўся, але ён ніколі не разьвітваўся зь Беларусьсю — сям’я яшчэ не пасьпявала атабарыцца ў новай краіне, а ён ужо ўключаўся ў беларускае жыцьцё. Уладзімер Шыманец быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР за часамі прэзыдэнцтва Міколы Абрамчыка, выступаў арганізатарам шмат якіх беларускіх імпрэзаў у Парыжы.

І, канечне, нельга не сказаць пра знакамітыя маркі БНР, якія былі зробленыя па эскізах Уладзімера Шыманца — з выявай "Пагоні", партрэтамі Крэчэўскага і Захаркі і этнічнай мапай Беларусі. Філятэлісты мяне паправяць і скажуць, што, строга кажучы, іх нельга называць маркамі, паколькі яны былі выдадзеныя не ў адпаведнасьці з усімі міжнароднымі правіламі... Думаю, што праблема лёгка вырашыцца перавыданьнем выяваў марак Шыманца (як і ранейшых  марак БНР) на марках незалежнай і ўжо дэмакратычнай Беларусі.

Спадарыні Эвэліне Шыманец было за восемдзесят, але яна распавядала пра жыцьцё ў Беларусі так, нібыта гэта было не паўвека таму, а ўчора. Казала, што для яе вялікае шчасьце дажыць да часоў, калі Беларусь стала незалежнай, і асабліва эмацыйна гаварыла пра дзяржаўнасьць бел-чырвона-белага сьцяга і "Пагоні". Прыгадала спадарыня Эвэліна і дачку Івонку , якая пераняла ад бацькі талент маляваньня, мае дзьвюх прыгожых і разумных дачок і жыве з мужам Янкам у Канадзе — вядома, ніхто тады ня мог падумаць, што празь няпоўныя шэсьць гадоў Івонка будзе абраная старшынёй Рады БНР.

…Як і ў папярэднія дзясяткі гадоў, беларуская дыяспара ў Францыі — цяпер пераважна ў асобах Лявона Шыманца і Міхася Навумовіча — прадстаўляла інтарэсы Бацькаўшчыны, і, як і ўсе папярэднія гады, яны, гэтыя інтарэсы, разыходзіліся з мэтамі савецкіх дыпляматаў. Дыпляматы ў 1991-м былі савецкія і арыентаваліся на Маскву — інакш і быць не магло, бо беларускай амбасады ў Францыі не існавала. Як, зрэшты, і ў іншых краінах.

Інфармацыйную блякаду трэба было прабіваць нетрадыцыйнымі спосабамі.

Гэта, напэўна, была самая кароткая мая гутарка з Шушкевічам

У рэдакцыях "Libération" і "Le Figaro" нам сказалі, што калі б кіраўніцтва Беларусі правяло ў Менску прэсавую канфэрэнцыю для замежных журналістаў (такога ніколі ў беларускай сталіцы не было) — дык, бясспрэчна, яны б накіравалі туды сваіх карэспандэнтаў, гэтак жа зрабілі б і ўсе ўплывовыя заходнія выданьні. Былі і іншыя прапановы, зь якімі адразу па вяртаньні ў Менск я прыйшоў да старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча.

Гэта, напэўна, была самая кароткая мая гутарка з Шушкевічам — дакладней, мой маналёг доўжыўся некалькі хвілінаў, а вось кіраўнік дзяржавы, якой жыцьцёва неабходна было заявіць пра сябе сьвету, сказаў толькі адну фразу.

Шмат куды больш важных  эпізодаў той восені 91-га сьцерліся з памяці, а вось тая гутарка зафіксавалася ў дэталях. Шушкевіч узьняўся з-за пісьмовага стала, падышоў да вокнаў, што выходзілі на слаба асьветленую плошчу Леніна. Выслухаўшы ўсе мае прапановы, Станіслаў Станіслававіч адказаў:

— Ведаеце, я прыблізна гэтак уплываю на сродкі масавай інфармацыі і іншае, пра што вы тут кажаце, як уплывае на іх сьвятло Месяца.

Што тут скажаш — словы фізыка.

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

На следующей неделе в Архангельске стартует межрегиональный фестиваль «Сияние»



Жизнь

Помощь российских армян СВО. Поддержка тыла важна для передовой




Українські новини

Досвідчені садівники обирають великі технічні горщики для своїх рослин і квітів



Новости 24 часа

Профилактический рейд по противопожарной безопасности прошел сегодня в Ленинском округе



Game News

В новом трейлере Indiana Jones and the Great Circle Индиана спускается на корабле с горы



Москва

США и Европа "подготавливают" Россию и Ближний Восток для переселений?!



News Every Day

Big 12 commissioner Brett Yormark addresses Arizona Board of Regents, asks for continued investment in athletics



Интернет

Несмотря на санкции, Amazon поставляла технологии распознавания лиц в Россию



Москва

МЧС: Площадь пожара на севере Москвы увеличилась до 200 квадратных метров



Дора

В Саратове перенесли концерт певицы Доры



Москва

"Святой Ленин": сенсация о прогнозах направит Америку и Европу творить добро?!



Александр Зверев

Зверев и Рууд не пожали друг другу руки после полуфинала «Ролан Гаррос» – из-за проблем с желудком у норвежца



Москва

LISA FM Александр Белоносов выпустил альбом «Родина Сердца: Дневник Психолога»



Америка

Америкой и Европой сенсационно управляет Гольфстрим. Научная сенсация!



Симферополь

Глава Росавиации: возобновление работы закрытых с начала СВО аэропортов пока не ожидается



Москва

Вильфанд рассказал, какую погоду ждать в Москве на этой неделе



Москва

Сергей Собянин. Главное за день



Москва

"Святой Ленин": сенсационная истина о прогнозах способна направить США и Европу творить добро?!



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

В доме 1973 года постройки установят 12 новых лифтов

СОТРУДНИКИ СОБР «СТОЛИЦА» СТАЛИ ИНСТРУКТОРАМИ НА СБОРАХ ПО БЕСПАРАШЮТНОМУ ДЕСАНТИРОВАНИЮ СПЕЦНАЗОВЦЕВ РОСГВАРДИИ В ВОРОНЕЖСКОЙ ОБЛАСТИ

В ПРЕДДВЕРИИ ДНЯ РОССИИ РОСГВАРДЕЙЦЫ ПРОВЕЛИ ПРАЗДНИЧНОЕ МЕРОПРИЯТИЕ ДЛЯ ДЕТЕЙ

Движение на ряде улиц Москвы перекрыто из-за пожара в автомобильном салоне


Москва

LISA FM Александр Белоносов выпустил альбом «Родина Сердца: Дневник Психолога»






Rss.plus

В ЖК «Восточное Бутово» продолжают строительство шестого по счету детского сада

Ежегодная церемония вручения Всероссийской премии Евгения Зубова прошла в библиотеке Видного

В Подмосковье сотрудники Росгвардии спасли пожилого мужчину, который оказался один дома и плохо себя почувствовал

Профилактический рейд по противопожарной безопасности прошел сегодня в Ленинском округе

Moscow.media
Москва

Собянин: 12 июня в Москве парковки будут бесплатными



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Баста

Команда Басты «СКА Ростов» проиграла все семь матчей в сезоне Медиалиги




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Зампредседателя Совета министров РСФСР Валерий Сайкин умер на 87-м году жизни

"Евро-Футбол.Ру": "Спартак" летом хочет приобрести вингера

Турниры, проходящие при содействии Федерации шахмат г. Ростова-на-Дону


Даниил Медведев

Тарпищев о Медведеве и Рублеве: без травм сыграют в Париже лучше, чем в Токио



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Для горожан организуют Московскую музейную неделю



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России