Who are you: сярэдняя кляса?
На велізарнай прасторы Эўразіі, ад Балканаў да Расеі ды Аўганістану, сярэдняя кляса або тыя, хто мог бы ёй стаць – ледзьве зводзяць канцы з канцамі, а іх голасу ў дзяржаўным кіраваньні амаль не чуваць. Чаму гэтая праслойка насельніцтва, якая складае аснову Заходняй дэмакратыі, знаходзіцца ў такім незайздросным стане ў краінах так званага Другога сьвету? Гэтае пытаньне бянтэжыць як жыхароў саміх гэтых рэгіёнаў, так і заходнія ўрады, якія ў працэсе падтрымкі дэмакратыі за мяжой не знаходзяць сабе ў гэтай сацыяльнай клясе дзеяздольнага партнэра. Читать дальше...