Добавить новость
World News



Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Павел Латушка: Я не з’яўляюся прадстаўніком апазіцыі

З былым міністрам культуры Беларусі, цяперашнім кіраўніком антыкрызіснага кіравання наш карэспандэнт Міхась Андрасюк размаўляў пра магчымыя перамовы Лукашэнкі з апазіцыяй і пра тое, хто ўсё ж належыць да гэтай апазіцыі.

РР: Вы зараз адзін з самых вядомых прадстаўнікоў апазіцыі, але ж вы зараз не ў Беларусі, таму і не партнёр для перамоваў.

Павел Латушка: Давайце разбірацца, хто такія патрыёты на сёння. Ці Эйсмант, якая падазраецца ў крымінальных злачынствах, забойстве Рамана Бандарэнкі, і гэта высветліў і пацвердзіў “Байпол”, ініцыятыва былых следчых, і даказаў гэта праз фотаздымкі, праз тэлефонныя размовы, відэафіксацыю? Ці з’яўляецца патрыётам Баскаў, які дапамагаў ёй гэта ажыццявіць? Ці з’яўляюцца патрыётамі ўсе тыя, хто сёння знаходзіцца пры ўладзе, і якія фактычна дзеля таго, каб захаваць уладу, ідуць на тое, каб забіваць беларусаў, трымаць іх у турмах і катаваць іх там.  І тыя, хто падтрымлівае іх, знаходзячыся пры ўладзе, яны таксама патрыёты? У чым патрыятызм?

Патрыятызм – гэта дбаць пра незалежнасць сваёй краіны, пра дабрабыт, пра тое, каб людзі былі свабоднымі, вольнымі, каб яны самі вырашалі свой лёс. То бок тут пытанне патрыятызму – гэта першае, што трэба адкінуць.

Ці гатовы я дыскутаваць з Наталляй Эйсмант? Не, не гатовы. Бо яна – злачынца. Яна, канешне, будзе прадстаўленая суду, яна будзе адказваць перад судом. Не я вырашаю, ці будзе яна пакараная, гэта павінны зрабіць незалежны суд. І Нюрнбергскі працэс над такімі, як Наталля Эйсмант, і ўсімі іншымі на чале з Лукашэнкам адбудзецца, прыйдзе час.

А што тычыцца размаўляць з тымі, хто ў Беларусі? Давайце з трэцяга пункту гледжання паглядзім. Дык давайце размаўляць з Віктарам Бабарыкам, з Марыяй Калеснікавай, Мікалаем Статкевічам, Паўлам Севярынцам. І гэты спіс мы сёння можам працягнуць на 872 прозвішчы палітычных зняволеныз у Беларусі. Мы ведаем, што іх тысячы і 5000 крымінальных спраў распачата. Ці з гэтымі людзьмі яны гатовыя размаўляць? Не. Бо іх усіх пасадзілі за краты. Дык з кім размаўляць? З Васкрасенскім ці з Гайдукевічам, якія ні слова не пярэчуць Лукашэнку? Яны яму падпарадкаваныя і абсалютна на сто адсоткаў падтрымліваюць Лукашэнку.

А апазіцыя ад слоў “мець іншую пазіцыю” да ўладаў, іншае стаўленне. Дык вось, яны не з’яўляюцца апазіцыяй. А я скажу яшчэ і больш – і я не з’яўляюся прадстаўніком апазіцыі, але я сярод тых беларусаў, якія сёння з’яўляюцца большасцю ў краіне і якія не хочуць Лукашэнкі пры ўладзе. Бо ён здрадзіў Беларусі, учыніў столькі злачынстваў, у яго кроў на руках беларусаў, якія былі забітыя ў мінулым годзе і яшчэ раней. Тых беларусаў, якіх катуюць у турмах. Ён той чалавек, які пачаў гібрыдную вайну супраць еўрапейскага звязу. Так што мы не апазіцыя – мы большасць.

РР: Можна сказаць, што зараз у апазіцыі Аляксандр Лукашэнка, у апазіцыі да праўды, да беларускай Канстытуцыі, у апазіцыі да здаровага розуму таксама.

Павел Латушка: Так, вы маеце рацыю, бо гэты чалавек хворы і хворы на ўладу. Гэта хвароба стагоддзяў, мы, на жаль, бачылі гэта ў дваццатым стагоддзі, мы бачылі гэта і раней. Калі дыктатары прыводзілі да вельмі цяжкіх сітуацый як унутры краіны, так і звонку, калі яны пачыналі войны.

Гэта чалавек, які распачаў вайну супраць беларускага народу, і ён пачынае вайну супраць суседзяў. Гэта чалавек, які кіруецца толькі адным, – захаваць сваю ўладу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:  

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России