Адна з затрыманых супрацоўніц „Маёнтка Падароск” выйшла на свабоду
Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску пра нявыезд.
Artykuł Адна з затрыманых супрацоўніц „Маёнтка Падароск” выйшла на свабоду pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтар арганізацыі „Маёнтак Падароск” Вольга Балтрукевіч.
Вольга знаходзіцца дома. Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску пра нявыезд. Разам з ёй правялі ператрусы ў офісах прадпрыемства. Затрыманыя Дзмітрый Карабач і кіраўнік Юрый Меляшкевіч знаходзяцца ў гарадзенскім ізалятары. Мужчынам працягнулі арышт на 10 сутак.
Верагодна, у пятніцу 4 лістапада ім выставяць абвінавачванне. Раней выказвалася меркаванне, што распачалі крымінальную справу за „ўхіленне ад выплаты падаткаў”.
Artykuł Адна з затрыманых супрацоўніц „Маёнтка Падароск” выйшла на свабоду pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.