Дзяржсакратар ЗША на сустрэчы са старшынём КНР папракнуў Кітай у падтрымцы Расеі
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас візыту ў Кітай сустрэўся ў пятніцу з кіраўніком краіны Сі Цзіньпінам і шэрагам высокапастаўленых афіцыйных асоб, падкрэсьліўшы важнасьць «адказнага падыходу» да вырашэньня двухбаковых рознагалосьсяў, перадае Associated Press.