Вашынгтон ніколі не прызнае КНДР ядзернай дзяржавай, заявіла сталая прадстаўніца пры ААН
Злучаныя Штаты ніколі не прызнаюць КНДР у якасьці ядзернай дзяржавы і ня бачаць сэнсу ў перамовах з Пхэньянам, калі той не адмовіцца ад зброі масавага зьнішчэньня. Такую пазыцыю агучыла ў аўторак сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Гэйлі.