Сваячка Скрыпалёў публічна папрасіла Тэрэзу Мэй пераглядзець рашэньне аб выдачы ёй візы
![Сваячка Скрыпалёў публічна папрасіла Тэрэзу Мэй пераглядзець рашэньне аб выдачы ёй візы](https://gdb.rferl.org/E7206E4C-3DCB-422C-9727-47E4C094DFDF_cx0_cy9_cw0_w800_h450.jpg)
Стрыечная сястра Юліі Скрыпаль — Вікторыя — публічна зьвярнулася да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй з просьбай перагледзець пытаньне аб выдачы ёй брытанскай візы, у якой ёй было адмоўлена. Свой зварот яна зачытала ў эфіры тэлеканалу Sky News.