Лукашэнка абагнаў Трампа ў «рэйтынгу спазьненьняў» Пуціна
![Лукашэнка абагнаў Трампа ў «рэйтынгу спазьненьняў» Пуціна](https://gdb.rferl.org/3F132B9A-D29C-4028-A1CE-323C2E4A9722_w800_h450.jpg)
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абодва спазьніліся на сумесную сустрэчу на 20 хвілінаў. У «рэйтынгу спазьненьняў» Уладзіміра Пуціна кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка займае чацьвёрты радок: у 2013 годзе Пуцін спазьніўся на сустрэчу з Лукашэнкам на 3 гадзіны.