Папа Рымскі Францішак прылятае ў Літву
Плянуецца, што папа Францішак прыбудзе ў Вільню 22 верасьня ў першай палове дня. Зь Беларусі ў Вільню і Коўна на сустрэчы з Пантыфікам прыедуць тысячы беларусаў, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і шэраг беларускіх каталіцкіх біскупаў.