У Маскве праходзіць «Сацыяльны марш мільёнаў»
У Маскве на праспэкце Сахарава праходзіць узгодненая з уладамі акцыя пратэсту «Сацыяльны марш мільёнаў». Яна прымеркаваная да разгляду Дзярждумай у другім чытанні законапраекта аб павышэньні пэнсійнага ўзросту ў Расеі.