У Расеі засудзілі актывістку, якая парэзала вены на знак пратэсту супраць умоваў у турмах
![У Расеі засудзілі актывістку, якая парэзала вены на знак пратэсту супраць умоваў у турмах](https://gdb.rferl.org/BCB4BFD4-EEAE-446D-BE5B-D363CAC1904D_w800_h450.jpg)
У Расеі актывістку незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Вольгу Шаліну арыштавалі на пяць сутак, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве. Нагодай стала акцыя Шалінай на выставе паліцэйскай тэхнікі ў Маскве, падчас якой актывістка парэзала сабе вены.