У Польшчы зьбіраюцца забіць 210 тысяч дзікоў. Пратэстуюць нават паляўнічыя
![У Польшчы зьбіраюцца забіць 210 тысяч дзікоў. Пратэстуюць нават паляўнічыя](https://gdb.rferl.org/67D0160B-EBE0-4789-8F78-20522F6DC734_w800_h450.jpg)
Цягам трох тыдняў гэтага месяца паляўнічыя ў Польшчы павінны забіць каля 210 тысяч дзікоў. Масавае паляваньне, якое рэкамэндуюць міністэрствы аховы навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі, зьяўляецца элемэнтам барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней.