Амэрыканскі дыплямат, які сустрэўся з Лукашэнкам і хваліў Беларусь, пакідае адміністрацыю Трампа
![Амэрыканскі дыплямат, які сустрэўся з Лукашэнкам і хваліў Беларусь, пакідае адміністрацыю Трампа](https://gdb.rferl.org/92964604-BC60-4462-8B0F-44DB98188D3D_w800_h450.jpg)
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Ўэс Мітчэл пакідае адміністрацыю Дональда Трампа. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў намесьнік прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту Робэрт Палядына.