Жыхары кварталу ў Гомлі пратэстуюць супраць новага дома ў іх двары
![Жыхары кварталу ў Гомлі пратэстуюць супраць новага дома ў іх двары](https://gdb.rferl.org/371c408b-0861-4478-9c8a-9c8f00ee8f49_tv_w800_h450.jpg)
У Гомлі жыхары кварталу на вуліцы Быхава ў панядзелак убачылі, што ў іхным двары сталі секчы дрэвы і рыхтаваць пляцоўку для будаўніцтва. На месцы, дзе мясцовыя жыхары пасадзілі вербы і акацыі і хацелі б бачыць новую дзіцячую пляцоўку, паўстане 11-павярховы жылы дом.