Марголін: Сацыяльная напружанасьць расьце, а ўлада робіць асобныя сутаргавыя рухі
![Марголін: Сацыяльная напружанасьць расьце, а ўлада робіць асобныя сутаргавыя рухі](https://gdb.rferl.org/931D3971-6ACB-4B44-AF80-61F48FBA9E04_w800_h450.jpg)
Лідэр абвешчанай акцыі пратэсту грузаперавозчыкаў Сяргей Штода сёньня, 3 лютага, быў арыштаваны на 15 сутак. Ці азначае гэта, што ўлады ўсур’ёз занепакоеныя магчымым пратэстам грузаперавозчыкаў? Ці можна казаць пра імклівае нарастаньне сацыяльнай напружанасьці ў Беларусі, і ў якіх сфэрах яно найбольш выяўляецца? На гэтыя пытаньні адказвае палітык і прадпрымальнік Леў Марголін.