Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Дваццацітрохкніжжа Ніла Гілевіча

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што творчыя людзі выкарыстоўваюць свой талент усяго на дзесяць адсоткаў. Гэта як знакаміты Ружанскі палац зьдзіўляе і захапляе наведнікаў адной сваёй брамай, якая пасьля рэстаўрацыі сьлепіць белізною і цешыць вока Пагоняй на сапегаўскім гербе. Увесь астатні палац — у занядбаньні, хоць і спрабуе з апошніх сілаў абняць сваімі мураванымі крыламі кожнага, хто апынецца на прасторным дворышчы.


Усе параўнаньні, як вядома, кульгаюць, а гэтае, мабыць, на абедзьве нагі. Палацавая брама відна здалёку, у яе можна зайсьці і выйсьці, а талент... У якіх адзінках яго можна вымераць, у якіх маштабах разгледзець? А калі ён ня вымераны, то адкуль узяліся тыя дзесяць адсоткаў?


Зрэшты, і сярод творцаў гультаяватых хапае. Але не яны пагоду робяць у краіне мастацтва. Робяць яе тыя, хто адчувае сябе адказным за дадзены звыш талент. Каму многае дадзена, з таго шмат і спытаецца.


Хіба ў кагосьці язык павернецца папракнуць у лайдацтве, скажам, Максіма Багдановіча, які за такое кароткае жыцьцё напісаў тры ёмістыя тамы, у тым ліку непераўзыдзены «Вянок»?


А хто адважыцца зьвінаваціць у нядбальстве Максіма Гарэцкага, які сышоў з гэтага сьвету толькі ўвабраўшыся ў сілу — саракапяцігадовым, пакінуўшы нам на духоўны спажытак свой тастамэнтны чатырохтомавік? (На жаль, няпоўны, з пазьней давыдадзеным дадатковым томам; а колькі іх, дадатковых, яшчэ павінна быць і калісьці будзе?).


А хіба на дзесяць адсоткаў выкарыстаў свой талент Уладзімер Караткевіч, чый 25-тамовік акурат цяпер выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура»? Ён расплянаваў сваю працу на дзесяцігодзьдзі наперад — пры абавязковай «катаржнай нагрузцы». Вынікам мусілі стаць 78 тамоў — размах бальзакаўскі, але ж і ажыцьцёўлена з задуманага колькі! Не на дзесяць, а на сто дзесяць адсоткаў распарадзіўся сваім талентам Караткевіч!


Чаму я згадаў імёны клясыкаў ды іхнія знакавыя, шмат у чым вызначальныя для айчыннай літаратуры, зборы твораў? Бо хачу расказаць пра падзею таксама знакавую — збор твораў у 23 тамах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Вынік больш як паўвекавой працы. Відаць, прыемна аўтару проста паставіць важкія тамы на паліцу і палюбавацца. Ёсьць жа чым! Як фэльдмаршалу на ратным полі пашыхтаваць свае палкі.


Першы том выйшаў адзінаццаць гадоў таму — у 2003-м, апошні — у пачатку гэтага году. Як на наш кампутарны час, які намнога спрастоўвае шлях твору да варштату Скарыны, то нібыта і даўгавата выходзілі гэтыя тамы. Але тут трэба ўлічыць адну істотную акалічнасьць — свой збор твораў Ніл Гілевіч выдаваў сваім коштам, за сваю разьлічаную хіба на тое, каб не памерці з голаду, пэнсію.


І гэта — як дыягназ. Айчыннаму кнігавыданьню, беларускай дзяржаве, усім нам. Так, усім нам, бо, як на добры розум, пры такім грэблівым стаўленьні дзяржавы (зусім ня беднай, калі меркаваць па лядовых палацах і славянскіх базарах) да народнага паэта павінна была б узьнікнуць грамадзкая ініцыятыва і заапекавацца гэтым кнігавыдавецкім праектам.


Ня ўзьнікла, не заапекавалася... І таму гэтыя 23 тамы — факт беспрэцэдэнтны. За ўсе амаль пяцьсот гадоў беларускага кнігавыданьня, сагрэтага скарынаўскім сонцам маладзіковым. Але нават Скарыну было хіба лягчэй выдаць 22 кнігі Бібліі — спрыяў жа яму «сын радцы места Віленскага» Багдан Онкаў. Сёньня ж магчымыя мэцэнаты над якім-небудзь беларускім праектам сем разоў падумаюць і — ні разу не адрэжуць. Небясьпечна стала «адрэзваць». Вось і даводзіцца вядомым пісьменьнікам разьлічваць толькі на сябе.


Першы том Гілевіча выйшаў накладам 500 асобнікаў, апошні — усяго 70. І каго тут вінаваціць? Хіба пэнсійны фонд — за малую пэнсію... Такім чынам, поўных камплектаў набярэцца ня больш сямі дзясяткаў — для галоўных бібліятэк ня хопіць, ня кажучы пра бібліяфілаў і зусім не ўспамінаючы пра чытачоў.


Дваццаць тры тамы — паэзія і проза, драматургія і публіцыстыка, пераклады і дзёньнікі. «І склаўся з кніг тых велічэзны стос — дзівіўся, гледзячы на іх, Хрыстос», — так эпічна ацаніў зробленае паэтам ягоны равесьнік і сам паэт з Божай ласкі Анатоль Вярцінскі ў вершы-прыпавесьці «Здарэньне ў Судны дзень, або Ніл Гілевіч як аргумэнт».


Шмат цікавага можна знайсьці ў гэтым самадзейна выдадзеным зборы твораў. Трэба аддаць належнае Нілу Гілевічу — апошнія гадоў дваццаць ён актыўна працуе ў надзвычай запатрабаваным сёньня жанры палітычнай сатыры, які вымагае ад аўтара ня толькі таленту, але і мужнасьці. «Хрыстапрадаўцы, адшчапенцы, юды, / пярэваратні, выпаўзьні, прыблуды, / фальшыўцы, прайдзісьветы, ашуканцы, / рабаўнікі, зладзюгі, махляры, / манкурты, прыхвасьні, прыстасаванцы, / урвіцелі, хапугі, махляры» — вось яны, антытыгероі Гілевіча, чыю сатыру дасьледчыкі назвалі кінжальнай. Менавіта гэтай яе якасьцю — біць напавал — захапляўся Васіль Быкаў.


Гілевіч, як спрактыкаваны зьмеялоў, выхоплівае са свайго тэрарыюму чарговага сыкаючага гада і пэрсаніфікуе яго: «Сядзіць з карэлай мордай,/ ня мае чым адмыць. / А морда хоча гордай / і незалежнай быць». Пазналі?


Яшчэ больш пазнавальны Васісёр — герой паэмы «Сказ аб незвычайнай эпідэміі ў старажытнай Тутэміі». У гэтай Тутэміі, што на ўсход ад Ляхіі, ініцыятыўная група — Івась, Лявось, Ляксандусь і Віктусь (пры жаданьні — таксама пазнавальныя пэрсанажы) вылічваюць, каго выбраць за цара, «пакуль народ ня выбраў Зеньку». Вылічылі і знайшлі — у стозе сена. Кандыдат на сталец спачатку не на жарты перапужаўся: «Мяне на трон? Ды што за жарты?/ Царом дзяржавы? Мама-ляць! / Ды я і з пугай ніц ня варты, / як людзі ў вёсцы гавараць».


Васісёру і боязна, і хочацца стаць царом. І ўсё ж ён рашаецца, бо здаўна меў слабасьць да жаночага полу, а тут такія пэрспэктывы адкрываюцца:


— Я думаў: эх, каб мець уладу!

Я б кожны дзень ішоў на грэх!

Я б гэх! — і кожнай па акладу!

І па акладу кожнай — гэх!

— Ды будзеш, баця, будзеш гэхаць —

Хутчэй зьбірайся, трэба ехаць. —

Івась, як вопытны шталмайстар,

Прыгнаў аднекуль фаэтон,

І Васісёр ад пугі з кайстрай

Папёр займаць тутэмскі трон.

Імчаў праз вёскі і мястэчкі

Ва ўсіх тутэмцаў на віду

І ўсё шаптаў: «Ну, чалавечкі,

Я вам парадак навяду.

Цяпер я вашу Прасьвятую

Да дна сумею скалануць!

Усё ўзарву! Усё ўзбунтую!

Усё зьмяшаю ў каламуць!

А пікне хто — я ў грызла вехаць!

Па ўсёй дзяржаве, мама-ляць,

На дурні дурань будзе ехаць

І круглым дурнем паганяць...


Будучым камэнтатарам акадэмічных выданьняў Ніла Гілевіча будзе нескладана вызначыць прататыпаў «Сказу...». Усё відавочна. Калі што прызабудзецца — дастаткова пагартаць газэты за 1994 год, пачытаць пра першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.


Прызнацца, на месцы Васісёра я ўзнагародзіў бы паэта. Месца ў гісторыі дарагога каштуе. Лядовыя палацы рассыплюцца, рэзыдэнцыю нехта іншы на свой густ і лад перабудуе, а бліскуча напісаны «Сказ аб Тутэміі» застанецца.


Тры тамы ў Гілевічавым зборы твораў аддадзеныя пад публіцыстыку. Жанр нібыта газэтны, а газэта — як матылёк, жыве ўсяго некалькі дзён. Так звычайна і бывае, калі на яе старонках пануе «плыткая філязофія на глыбокіх месцах». Калі ж актуальная аналітыка спалучаецца з глыбокім веданьнем тэмы, а публіцыст умее ў надзённае дадаць «трохі пра вечнае», то падаўжаецца і жыцьцё газэты.


Зусім нядаўна віленская Бібліятэка Ўрублеўскіх разьмясьціла ў сеціве камплекты беларускай пэрыёдыкі 20–30 гадоў — 210 выданьняў! Большасьць зь іх мелі кароткі век — выходзілі год ці паўгоду, нямала і аднадзёнак. Але вось адгарнуў я «Беларускія ведамасьці» Максіма Гарэцкага — чытаюцца! Так, прыкладам, і «Народная воля» праз сто гадоў будзе чытацца дзякуючы аднаму са сваіх актыўных аўтараў — Нілу Гілевічу.


А цяпер адкажыце мне на дзіўнаватае пытаньне — хто зь беларускіх пісьменьнікаў самы блізкі да айчыннага тэатру? Не трывожце імёнаў Уладыслава Галубка і Францішка Аляхновіча — яны з кагорты пачынальнікаў. А самы блізкі — Ніл Гілевіч. Ад ягонага дому да Купалаўскага тэатру — мэтраў з паўсотні, адно скрыжаваньне перайсьці... Гэта, вядома, жарт, а калі сур’ёзна, то мне незразумела, чаму ніводная з п’есаў Гілевіча (іх у яго 15, сем у зборы твораў апублікаваныя ўпершыню) не была пастаўленая на сцэне. Ніводная! Я не тэатральны рэжысэр, але, на маю думку, гэта відавочная несправядлівасьць. Вось я перачытаў п’есу «Начлег на бусьлянцы» (яна нават уваходзіла ў драматургічную анталёгію) — жывыя характары, трапныя рэплікі, дынаміка, якой ва ўсе часы вымагае сцэна. Дарэчы, гэтыю п’есу цаніла Зоська Верас, а ўжо яна ў тэатральным мастацтве разьбіралася — сама ўдзельнічала ў пастаноўках, з карыфэямі сцэны сябравала. І тым ня менш — зьбітая кімсьці з панталыку беларуская Мэльпамэна засталася безуважнай да Гілевіча-драматурга.


Не магу не сказаць колькі словаў і пра факталягічную каштоўнасьць Гілевічавага дзёньніка. Знаходзячыся шмат гадоў у гушчыні падзеяў (першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў, сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету), ён шмат што бачыў і чуў, а часам і сам станавіўся эпіцэнтрам тае ці іншае падзеі. Таму чытацкая ўвага ягонаму жыцьцяпісу (у будучых перавыданьнях) забясьпечаная — найперш з боку гісторыкаў. А мне, прыкладам, было цікава спраўдзіць афіцыйнае стаўленьне СП да той жа Ларысы Геніюш. І яно адшукалася ў запісах ад 7 і 8 красавіка 1983 году: «Вечарам стала вядома, што памерла Ларыса Геніюш. Пазваніў Мальдзіс, яму Пяткевіч... Цэлы дзень у клопатах пра пахаваньне Л. Г. Толькі з Гародняй — чатыры тэлефонныя размовы. Галоўны клопат ЦК у тым, каб неяк прыбраць, захапіць архіў...». Вакол архіву паэткі тады сапраўды распачалася цэлая эпапея, урэшце «захопнікі» мусілі адступіць, і рукапісы паэткі шчасьліва апынуліся ў Акадэмічнай бібліятэцы.


А ці шмат у нас вершаваных кніг, якія можна назваць бэстсэлерамі? Ну «Тарас на Парнасе, ну «Новая зямля», якія сапраўды шырока разышліся ў народзе. А яшчэ? Як на маю думку, бясспрэчны бэстсэлер у гісторыі новай беларускай літаратуры — «Сказ пра Лысую гару». Па маіх падліках ягоны сумарны наклад — звыш 200 000 асобнікаў (без уліку чытачоў у сеціве).


Магчыма, хтосьці запярэчыць: колькасьць чытачоў — сумнеўны паказчык якасьці літаратуры. І насамрэч, яшчэ Арыстоцель зазначаў: «Я сваіх чытачоў не падлічваю, я іх узважваю». Узважу і я. Сярод тых дзьвюх соцень безыменных чытачоў я назаву толькі два імя — Ларысы Геніюш і Зоські Верас. Дзьве пісьменьніцы, дзьве самаахвярныя патрыёткі, абедзьве — рáдныя БНР.


Узрушаная кнігай Гілевіча «Перазовы», Зоська Верас са свайго Панарскага лесу напісала яшчэ адной «правінцыялцы» — у Зэльву і атрымала адказ: «О, Ніл Гілевіч — гэта жывіцель пустыні». Думаецца, Ніл Сымонавіч можа і цяпер ганарыцца гэтымі дзьвюма чытачкамі і прыхільніцамі.


Дзьве сугучныя ў беларускай прасторы душы, дзьве Антонаўны несумненна парадаваліся б збору твораў Ніла Гілевіча, ягонаму Дваццацітрохкніжжу. Давайце парадуемся і мы і выкажам аўтару ўдзячнасьць — за веліч зробленага.

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Десятков: начато сооружение демонтажно-щитовой камеры станции «Бульвар Генерала Карбышева»



Мода

В Москве с успехом прошла осенняя выставка «Интерткань»






Новости 24 часа

Росгвардия обеспечила безопасность футбольного матча в Дагестане



Game News

Cards Against Humanity sues Elon Musk for $15M, alleges that SpaceX invaded a plot of land it owns in Texas: 'Go **** yourself, Elon Musk'



Москва

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета



News Every Day

Los Alamitos horse racing consensus picks for Saturday, September 21, 2024



Настроение

Осенний вечер на озере...



Москва

Муфтия Гайнутдина переизбрали главой Духовного управления мусульман России



Желдорреммаш

АО “Желдорреммаш” реализует проекты по развитию кадрового резерва компании



Москва

Baza: замминистра туризма Нижегородской области Галкина погибла в ДТП



WTA

Касаткина вышла в 1/4 финала турнира WTA в Сеуле



Москва

Родители 317,2 тыс. детей в Московской области получают единое пособие



Татьяна Бакальчук

Татьяна Бакальчук в слезах обратилась к мужу: "Владислав, что ты творишь?"



Симферополь

«Арендный бизнес в России стал выгоднее». Какой срок окупаемости квартиры в Симферополе и Севастополе?



Москва

Поздравления с днем референдума о независимости



Москва

Сергей Собянин. Главное за день



Москва

Поздравления с днем референдума о независимости



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Росгвардия обеспечила безопасность футбольного матча в Дагестане

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве

Муфтия Гайнутдина переизбрали главой ДУМ РФ на новый пятилетний срок

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета


Москва

Набор в резерв сборных для участия в школьных олимпиадах объявили в Москве






Rss.plus

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета

Росгвардия обеспечила безопасность футбольного матча в Дагестане

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве

Moscow.media
Москва

Собянин: Гранты города помогают НКО в реализации социально значимых проектов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Фридерик Шопен

Шопен зазвучит при свечах




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Естественный отбор технологий: в Москве пройдет отборочный этап чемпионата «Битва роботов»

Фомичев отправил в нокаут Морроу в поединке «Бойцовского клуба РЕН ТВ»

Баскетболисты ЦСКА начнут защиту титула в Единой лиге ВТБ


Анастасия Потапова

Теннисистка Потапова: считаю Квинси Промеса одной из легенд «Спартака»



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Набор в резерв сборных для участия в школьных олимпиадах объявили в Москве



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России