Нэтаньягу: Вугоршчына і Славаччына адкрыюць свае прадстаўніцтвы ў Ерусаліме
У аўторак, 19 лютага, прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу у паведаміў у Твітэры аб тым, што ягоныя намаганьні ўмацаваць статус Ерусаліму ў якасьці сталіцы Ізраілю, прыносяць вынікі. Яшчэ дзьве краіны гатовыя адкрыць свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Ерусаліме.