Жонка былога прэзыдэнта Інтэрполу атрымала прытулак у Францыі
Грамадзянка Кітаю, жонка былога кіраўніка Інтэрполу Мэн Хунвэя, затрыманага ўладамі КНР, Грэйс Мэн атрымала палітычны прытулак у Францыі. Пра гэта паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на адваката жанчыны.