«Амапаўцы ў масках дужа білі». Магілёўскіх цыганоў дапыталі ў справе забойства супрацоўніка ДАІ
![«Амапаўцы ў масках дужа білі». Магілёўскіх цыганоў дапыталі ў справе забойства супрацоўніка ДАІ](https://gdb.rferl.org/CF71469B-554E-42FE-9AC3-D187E730BCA5_cx0_cy11_cw0_w800_h450.jpg)
У Магілёве выйшлі на свабоду затрыманыя ўвечары 16 траўня прадстаўнікі цыганскай меншасьці. Па словах вызваленых ім інкрымінавана дробнае хуліганства, але нагодаю для зьняволеньня стала расьсьледаваньне справы аб выкраданьні і забойстве супрацоўніка магілёўскага ДАІ Яўгенія Патаповіча.