Якая мова ў Беларусі больш маральная?
Вам кажуць, што ад вас залежыць жыцьцё або сьмерць пяцярых людзей — вы можаце іх уратаваць, але для гэтага вам трэба сьвядома спрычыніць сьмерць шостага чалавека. На шалях пяць жыцьцяў супраць аднаго — які ваш выбар? У псыхалёгіі і этыцы гэткая маральная дылема вядомая пад назвай «праблема ваганэткі». Навукоўцы, якія хочуць дасьледаваць пытаньне маральнага выбару, прапануюць удзельнікам досьледу правесьці ў думках наступны экспэрымэнт. Уявіце сабе, кажуць навукоўцы, што вы стаіце на пешаходным мастку над чыгуначнымі рэйкамі. Читать дальше...