Экзытполы: выбары ў Эўрапарлямэнт пакуль абвяргаюць прагнозы
Мільёны эўрапейцаў гэтымі днямі выбіраюць новых членаў Эўрапейскага парлямэнту. Як паказваюць першыя папярэднія вынікі ў краінах, дзе ўжо прайшло галасаваньне, вельмі правыя палітычныя партыі не дасягнулі таго посьпеху, які ім прагназавалі некаторыя аглядальнікі.