Зь незалежнага прафсаюзу гарнякоў выйшлі 1000 чалавек. Лідэры заяўляюць: «Нам абвешчаная вайна»
Кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў інтэрвію Свабодзе заявілі пра ціск адміністрацыі «Беларуськалія» і ўладаў на іх сябраў.