Міліцыя скасавала дзве адміністрацыйныя справы супраць Барыса Хамайды
За апошнія месяцы на віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы тройчы складалі пратаколы за “загрувашчванне вуліцы”. Маўляў, ягоны раштунак – столік, бела-чырвоны парасон, сцягі – замінае мінакам праходзіць па вуліцы Леніна.