«Жырыноўскі на міністэрскай пасадзе». За што звольнілі Шуневіча
Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч адпраўлены ў адстаўку. Яшчэ раніцай Аляксандар Лукашэнка ўчыніў міністру наганяй за падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў, маўляў, міністэрства падрыхтавала занадта жорсткія меры бясьпекі, маючы на мэце ператварыць фанзоны «ці то ў канцлягер, ці то ў гета».