Пры пажары на расейскай падводнай лодцы загінулі сем капітанаў першага рангу
Сярод 14 чалавек, якія загінулі ў выніку пажару на падводнай лодцы Паўночнага флёту, — сем капітанаў першага рангу і два Героя Расеі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе зь міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу.