Tut.by: У школах зрабілі стражэйшымі правілы карыстаньня тэлефонамі
Паводле Tut.by, 19 верасьня ў менскіх школах дзецям паведамілі, што цяпер фота- і відэаздымкі ў школах забароненыя, а на пачатку дня вучні будуць здаваць тэлефоны кляснаму кіраўніку. У Міністэрстве адукацыі сказалі, што забарону на тэлефоны ўвялі ў сакавіку, але ня ўсе яе выконвалі.