Амэрыканцы vs іншаплянэтнікі. Сёньня меўся адбыцца «штурм» Зоны 51
Facebook-акцыя «Штурм Зоны 51, яны ня змогуць спыніць нас усіх» мае адбывацца ўжо сёньня. Чалавек, якому належыць гэтая ідэя, кажа, што гэта быў жарт. Аднак, гэты жарт, як выглядае, выйшаў з-пад кантролю: натоўп людзей ужо зьявіўся ў Невадзе.