Мітынг і «жывы ланцуг» супраць інтэграцыі з Расеяй
Супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй пратэставалі 29 сьнежня ў Менску. Каля 120 чалавек ўзялі ўдзел у мітынгу на Кастрыніцкай плошчы і шэсьці на плошчу Незалежнасьці. Праз гадзіну пасьля сканчэньня першай акцыі людзі пашыхтаваліся ў «жывы ланцуг» на праспэкце Незалежнасьці.