Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з новым 2020 годам.
Тэкст звароту цалкам апублікаваны на вэб-сайце Рады БНР.
«Жадаю ўсім вам усяго найлепшага, але перадусім мужнасьці, веры ў свае сілы і любові да зямлі вашых продкаў. Бо ад вас залежыць, ці Айчына наша застанецца незалежнай дзяржавай і дасьць адпор імпэрыялістычным амбіцыям нашага ўсходняга суседа, ці не, – піша Івонка Сурвіла. – Народ, годны гэтага імя, ня пойдзе добраахвотна назад у імпэрыю, якая зрабіла столькі шкоды яму на працягу ўсяе яго гісторыі. Читать дальше...