Лукашэнка пра крызіс з-за каранавіруса: трэба працаваць і ратавацца ад гэтага крызісу, як толькі можна
"Тут у мяне формула Трампа. Мне вельмі спадабалася, калі ён шчыра сказаў: калі мы неадкладна не пачнём працаваць (звярнуўся да амерыканцаў, дзе друкуюць гэты долар, першая эканоміка ў свеце), то людзей памрэ больш ад беспрацоўя і голаду, чым ад каранавіруса", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.