Партыя Зяленскага будзе прымаць заяўкі ад патэнцыйных кандыдатаў у парлямэнт праз сайт
![Партыя Зяленскага будзе прымаць заяўкі ад патэнцыйных кандыдатаў у парлямэнт праз сайт](https://gdb.rferl.org/A54336CE-78CA-4891-93A3-E6597D53947D_w800_h450.jpg)
Партыя «Слуга народу» будзе адбіраць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты на аснове заявак, пададзеных праз партыйны сайт. Адабраныя прэтэндэнты павінныя пасьля гэтага прайсьці праверку на адпаведнасьць іх поглядаў зь лініяй прэзыдэнта і прайсьці сумоўе зь лідэрамі партыі.