Менск — Масква — Стамбул — Тбілісі. Як выехаць зь Беларусі за мяжу
У сувязі з вайной, магчымай мабілізацыяй і пагрозай значных эканамічных санкцыяў многія беларусы задумаліся, ці не пакінуць Радзіму. З 21 сьнежня 2020 году мяжа практычна закрытая. Для выезду ва ўсе суседнія краіны, апроч Расеі, патрэбныя падставы: дакумэнты на працу, вучобу ці лячэньне.