Омбудсмэн Украіны: 400 грамадзян зьвярнуліся па псыхалягічную дапамогу, большасьць зь іх пасьля згвалтаваньня расейцамі
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла, што большасьць з 400 грамадзян, якія зьвярнуліся па псыхалягічную дапамогу сталі аб’ектамі сэксуальных злачынстваў расейскіх салдат.