Ацяпленне ў аб'ектах сацсферы Мінскай вобласці ўключаць 19 верасня
Як расказаў генеральны дырэктар ДА "ЖКГ Мінскай вобласці" Юрый Кукашук, у першую чаргу ацяпленне ўключаць у аб'ектах першай катэгорыі: дзіцячых садах, школах, медыцынскіх і лячэбна-прафілактычных установах, а таксама ў гасцініцах і бібліятэках.