«Ніхто ніякіх тэрактаў не плянаваў». Экс-камандзір украінскага батальёну «Данбас» пра вырак групе Аўтуховіча
Экс-камандзір украінскага добраахвотніцкага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка заявіў, што ягоная супраца з асуджаным у Беларусі на 25 гадоў зьняволеньня Мікалаем Аўтуховічам не парушала ўкраінскага заканадаўства і не была скіраваная на падрыў нацыянальнай бясьпекі Беларусі.