Афіцыйна: У аварыі беларускага аўтобуса ў Польшчы пацярпелі 7 чалавек
У МЗС Беларусі заявілі, што ў аварыі беларускага аўтобуса на польскай трасе ў Люблінскім ваяводзтве, каля вёскі Вандзін 7 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, трое зь іх у шпіталях Любліна. Пагрозы нічыйму жыцьцю няма.