«Польшча выдаткавала $6 млрд на спробу перавароту ў Беларусі». Белта спасылаецца на выданьне, у якога няма ані рэдакцыі, ані супрацоўнікаў
Дзяржаўнае агенцтва Белта апублікавала сёньня навіну з сэнсацыйным загалоўкам «Польшча выдаткавала не менш як $6 млрд на спробу дзяржаўнага перавароту ў Беларусі». Пра гэта нібыта напісала палітычная аглядальніца польскага выданьня Niezalezny Dziennik Polityczny Ганна Крамэр.