“Першыя месяцы рабіла зь імі ўсе ўрокі». Як дзеці беларускіх палітуцекачоў вучацца ў польскай школе — расказвае маці дзвюх дачок
Тысячы беларускіх дзяцей здаюць цяпер дзяржаўныя іспыты ў школах Польшчы. Па-польску. Як ім даецца навука на не сваёй мове? Як пераадольваюць сацыяльныя і камунікацыйныя бар’еры з аднаклясьнікамі і настаўнікамі? Ці ня будзе гэтае пакаленьне дзяцей эмігрантаў страчаным для новай Беларусі?