У Беларусі за студзень-май увялі ў эксплуатацыю больш за 1,2 млн кв.м жылля
З агульнага ўводу жылля 42,1 працэнта пабудавана для тых, хто знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Акрамя таго, 31,7 працэнта пабудавана для грамадзян з дзяржаўнай падтрымкай. Больш за палавіну з пабудаванага жылля - індывідуальныя дамы.