«Ніколі не здавайцеся». Джо Байдэн у Вільні падтрымаў беларусаў, якія «працягваюць змагацца за свабоду»
Падчас выступу ў Віленскім унівэрсытэце па выніках саміту NATO 12 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас свайго выступу выказаў словы падтрымкі жыхарам Беларусі, Малдовы, Грузіі і «ўсіх краінаў, дзе працягваюць барацьбу за свабоду».