Толькі адна краіна сьвету адкрыла свой бізнэс-цэнтар у Аўганістане. І яна ж лічыць талібаў тэрарыстамі
У сталіцы Аўганістана Кабуле адкрыўся расейскі дзелавы цэнтар. Ён заснаваны па ініцыятыве Татарстана. Заснавальнікам выступіў казанскі Дабрачынны патрыятычны фонд мусульман Расеі. Такім чынам, Расея стала адзінай у сьвеце краінай з бізнэс-прадстаўніцтвам у Аўганістане.