Грузію з прычыны пратэстаў тэрмінова пакінула дэлегацыя Расеі
![Грузію з прычыны пратэстаў тэрмінова пакінула дэлегацыя Расеі](https://gdb.rferl.org/64EFA507-F2DA-40D9-8C0C-DDE3E11A2D79_cx0_cy11_cw0_w800_h450.jpg)
Расейская дэлегацыя на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Сяргеем Гаўрылавым 20 чэрвеня тэрмінова пакінула сталіцу Грузіі Тбілісі. Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў з прычыны знаходжаньня ў краіне расейцаў, якія падтрымліваюць палітыку сваёй краіны ў дачыненьні да Грузіі.