Зь Беларусі ўсё часьцей спрабуюць нелегальна ўвезьці мясную сыравіну, — Рассельгаснагляд
![Зь Беларусі ўсё часьцей спрабуюць нелегальна ўвезьці мясную сыравіну, — Рассельгаснагляд](https://gdb.rferl.org/428A534F-7FB8-4DE6-9894-918165052D74_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях «адзначае павелічэньне колькасьці спробаў нелегальнага ўвозу мясной сыравіны праз расейска-беларускі ўчастак адміністрацыйнай мяжы ў Смаленскай вобласьці», паведаміла 26 чэрвеня прэс-служба расейскага ведамства.